Текст песни (караоке) Белорусские - Ночка чараўніца |
Ой, там над вадою, за пышнай лазою,
Дзе слаўся бялёсы туман,
Агнём разгараўся і ў сэрцы застаўся
Салодкай любові дурман.
У просіні звонкай пляткарылі зоркі
І месяц блішчэў з пад павек.
А лозы маўчалі, а губы шапталі:
Навек, мая радасць, навек!
Ночка, ночка - чараўніца,
Любай не хавай.
Дай жа мілай надзівіцца,
Наглядзецца дай!
Ночка, ночка - чараўніца,
Любай не хавай.
Дрыготкія хвалі аб шчасці спявалі,
Санлівая рэчка плыла,
Там слоў цёплых чары спляталіся ў мары
То радасць кахання была.
Ой, там над вадою, за пышнай лазою,
Дзе буйна чаромха цвіла,
Там ночка два лёсы спляла, нібы косы,
У вузел надзейна спляла.
Ночка, ночка - чараўніца,
Любай не хавай.
Дай жа мілай надзівіцца,
Наглядзецца дай!
Ночка, ночка - чараўніца,
Любай не хавай.
Ночка, ночка - чараўніца,
Любай не хавай.
Дай жа мілай надзівіцца,
Наглядзецца дай!
Ночка, ночка - чараўніца,
Любай не хавай.
Ночка, ночка - чараўніца,
Любай не хавай.
Дай жа мілай надзівіцца,
Наглядзецца дай!
Ночка, ночка - чараўніца,
Любай не хавай.
|
|
Рунет о песне « Белорусские » - « Ночка чараўніца » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Ночка чараўніца принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Ночка чараўніца - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Ночка чараўніца - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|