Текст песни (караоке) Патриотические - Беларусь (XG бел) |
Няма на зямлі прыгажэйшай краіны
Чым ты, дарагая мая, Беларусь.
Кахаю цябе і да кожнай галіны,
Да кожнага поля душою хілюсь
Лугі і палі і твой водар сасновы
К сабе прыцягаюць праз тысячы вёрст.
Люстэркі азераў, закаты ружовыя
Толькі ў цябе, Беларусь мая, ёсць
Толькі ў цябе, Беларусь мая, ёсць
Твае далявіды крывёю заліты,
Абпалены вескі, лясы, гарады.
Тут кожны чецвёрты жыхар быў забіты
Ў мінулай вайне - не забыць той бяды.
У мірныя дні нас параніў Чарнобыль,
Нябачнай бядою атруціў зямлю.
Але не схіліўся вялікі народ мой
Мужны змагар мае годнасць сваю
Мужны змагар мае годнасць сваю
Няма на зямлі прыгажэйшай краіны
Чым ты, дарагая мая, Беларусь.
Кахаю цябе і да кожнай галіны,
Да кожнага поля душою хілюсь
Краіна мая даражэйшая ў свеце.
Тваёй працавітасці дзівяцца ўсе.
Хай мірна жывуць і растуць нашы дзеці
Ў тваёй першазданнай цудоўнай красе
Ў тваёй першазданнай цудоўнай красе
|
|
Рунет о песне « Патриотические » - « Беларусь (XG бел) » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Беларусь (XG бел) принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Беларусь (XG бел) - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Беларусь (XG бел) - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|