Текст песни (караоке) Песняры - Баллада о мати |
На бiтву крывавую
Сына праводзячи с хаты,
На шчасце i ўдачу
Пасеяла мацi зярняты.
Калi дачакаецца мацi
З тых зерняў усходу,
Сын' прыдзе з паходу,
Са славаю прыдзе з паходу.
Дарэмна ўздыхала,
Чакала i шчасце, i долi.
Упалi зярняты на камень
Шчарбаты ў полi.
Ля каменя ўпала
Цярплiвая мацi ў знямозе,
У роспачы скардзiцца
Стала знаемай дарозе.
Пачуй мае словы,
Улашчы свой камень суровы.
За гэта вясною
Гатова я стаць над табою.
Пачуй мае словы,
Улашчы свой камень суровы.
За гэта вясною
Гатова я стаць над табою.
Сказала дарога ей:
"Скардзiшся, мацi, дарма ты.
Не ўсе тут зярняты
Паўпалi на камень шчарбаты.
Не першая ты каля камня
Заходзiшся з жалю,
Не раз на iм сеялi,
Але нi разу не жали."
На нашыя нiвы
Яго закацiлi чужынцы,
Чужы i маўклiвы
Даўно ён ляжыць пры гасцiнцы.
З дарогi ўстала,
I камяню мацi казала:
"Вады табе мала,
I матчаных слёз табе мала."
"Цяпер я крывёю
Cваею цябе заклiнаю,
Ты станеш зямлёю,
А камянем стану сама я."
I тройчы такою кляцьбою
Той камень пракляла.
Стаў камянь зямлёю,
Сама ж яна камянем стала.
На камнi былым пры дарозе
Узыходзяць зярняты.
Вяртаецца сын па дарозе.
З паходу,
Да хаты.
|
|
Рунет о песне « Песняры » - « Баллада о мати » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Баллада о мати принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Баллада о мати - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Баллада о мати - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|