Текст песни (караоке) Христианские - Віншаванне з Ражаством (бел.) |
Ў гэты вечар сіні-сіні,
Ў гэты вечар ясны, зімні,
Скінуўшы крыштальны іней,
Прыдзе цуд у кожны дом.
На марозе зорка ззяе,
Сон чароўны абяцае.
Птушачкай душа спявае,
Ўсіх віншуе з Ражаством.
Ааааа Ааааа
Птушачкай душа спявае,
Ўсіх віншуе з Ражаством.
Бом-бом, бом-бом,
Бом-бом, з Ражаством!
Расчыняйце, людзі, дзверы,
Там трывалы шчасця бераг.
Ў гэты цуд мы свята верым
І чаканнем мы жывём.
Праз зімовыя малюнкі,
Праз марозныя карункі
Дорыць ён нам падарункі,
Нас віншуе з Ражаством.
Ааааа Ааааа
Дорыць ён нам падарункі,
Нас віншуе з Ражаством.
Бом-бом, бом-бом,
Бом-бом, з Ражаством!
Будзеш блізка ці далёка,
Ў неба паглядзі высока.
Ты пабачыш ззянне зоркі
І пачуеш ціхі звон.
Свеціць зорка нам надзеі,
Сойм анёлаў белых-белых
Нам спявае так пяшчотна,
Нас віншуе з Ражаством.
Ааааа Ааааа
Нам спявае так пяшчотна,
Нас віншуе з Ражаством.
Бом-бом, бом-бом,
Бом-бом, з Ражаством!
З Ражаством!
|
|
Рунет о песне « Христианские » - « Віншаванне з Ражаством (бел.) » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Віншаванне з Ражаством (бел.) принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Віншаванне з Ражаством (бел.) - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Віншаванне з Ражаством (бел.) - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|