Текст песни (караоке) Сябры - Бацькоўскі зруб(бел.) |
Яшчэ жыве бацькоўскі зруб,
Смалой сасновай пахнуць сцены.
Спяваюць пеўні ў пару,
Гукаюць раніцу нязменна.
Яшчэ матуля ў вакне
Чакае сынаву ўсмешку.
Яшчэ ад бэраў і ранет
І зоркі пахнуць, і узмежкі
Жывы агонь бацькоўскага жытла…
І хаты ўздыхаюць камінамі.
Як з хлопцамі дзяўчаты ля сяла,
Бярозкі абдымаюцца з дубамі.
Як з хлопцамі дзяўчаты ля сяла,
Бярозкі абдымаюцца з дубамі.
Яшчэ вада ў студні ёсць,
Яшчэ сябруе комін з дымам.
Я тут, прызнаюся, не госць,
Я вечны парастак Радзімы.
Яшчэ жыве бацькоўскі зруб,
Смалой сасновай пахнуць сцены.
Спяваюць пеўні ў пару,
Гукаюць раніцу нязменна.
Жывы агонь бацькоўскага жытла…
І хаты ўздыхаюць камінамі.
Як з хлопцамі дзяўчаты ля сяла,
Бярозкі абдымаюцца з дубамі.
Як з хлопцамі дзяўчаты ля сяла,
Бярозкі абдымаюцца з дубамі.
Жывы агонь бацькоўскага жытла…
І хаты ўздыхаюць камінамі.
Як з хлопцамі дзяўчаты ля сяла,
Бярозкі абдымаюцца з дубамі.
Як з хлопцамі дзяўчаты ля сяла,
Бярозкі абдымаюцца з дубамі.
|
|
Рунет о песне « Сябры » - « Бацькоўскі зруб(бел.) » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Бацькоўскі зруб(бел.) принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Бацькоўскі зруб(бел.) - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Бацькоўскі зруб(бел.) - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|