Текст песни (караоке) Алеся - Купальская (бел.) |
Дзяўчынка на Купалу рана
Хадзіла ў полі ля ракі.
Дзяўчынка юная спявала
І сабірала васількі.
Казала родная матуля,
Каб цуды сёння ў ноч пазнаць,
Зрабі вяночкі з васілёчкаў
І будзеш па рацэ пускаць.
Калі вяночак не патоне,
Не згасне свечачка на ім,
Адбудзецца усё, як хочаш,
У будучым жыцці тваім.
У купальскі вечарок
з васількоў спляту вянок,
Кіну ў сінюю ваду вяночак.
Ты плыві, плыві, вянок,
ды глядзі, каб незнарок
Ты не знік у глыбіні і ў ночы.
У купальскі вечарок
з васількоў спляту вянок
Ды прыладжу свечачку між кветак.
Ты плыві, плыві, вянок,
каб віднеўся аганёк
Над ракою у паветры лета.
Дзяўчынка ў вечар на Купалу
Ішла па беразе ракі,
Дзяўчынка юная спявала,
А па рацэ плылі вянкі.
Плылі дзявочыя надзеі,
І дух займала у дзяўчын,
Калі на міг вянкі знікалі
На воднай гладзі у начы.
Калі вяночак не патоне,
Не згасне свечачка на ім,
Адбудзецца усё, як хочаш,
У будучым жыцці тваім.
У купальскі вечарок
з васількоў спляту вянок,
Кіну ў сінюю ваду вяночак.
Ты плыві, плыві, вянок,
ды глядзі, каб незнарок
Ты не знік у глыбіні і ў ночы.
У купальскі вечарок
з васількоў спляту вянок
Ды прыладжу свечачку між кветак.
Ты плыві, плыві, вянок,
каб віднеўся аганёк
Над ракою у паветры лета.
У купальскі вечарок
з васількоў спляту вянок,
Кіну ў сінюю ваду вяночак.
Ты плыві, плыві, вянок,
ды глядзі, каб незнарок
Ты не знік у глыбіні і ў ночы.
У купальскі вечарок
з васількоў спляту вянок
Ды прыладжу свечачку між кветак.
Ты плыві, плыві, вянок,
каб віднеўся аганёк
Над ракою у паветры лета.
|
|
Рунет о песне « Алеся » - « Купальская (бел.) » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Купальская (бел.) принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Купальская (бел.) - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Купальская (бел.) - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|