Текст песни (караоке) Микулич Надежда - Дзе ты мiлы |
Вечар сцеле туман над крыніцай.
Вецер вее з палян медуніцай.
Як маркотна такою парой мне адной
Без цябе, любы мой, мілы мой!
Як маркотна такою парой мне адной
Без цябе, любы мой, мілы мой!
Клёны, ясені спяць,
Сны шчаслівыя сняць.
Вечар іх атуліў легкакрылы.
Толькі я на бяду
Зноў вачэй не звяду,
Буду думаць, пытать: "Дзе ты, мілы?"
Месяц хітра смяецца над хатай,
Быццам кажа: "Сама вінавата".
Я ж не знаю віны, акрамя як адной,
Што кахаю цябе, мілы мой.
Я ж не знаю віны, акрамя як адной,
Што кахаю цябе, мілы мой.
Клёны, ясені спяць,
Сны шчаслівыя сняць.
Вечар іх атуліў легкакрылы.
Толькі я на бяду
Зноў вачэй не звяду,
Буду думаць, пытать: "Дзе ты, мілы?"
Ветла зорачкі ў небе міргаюць,
Толькі зорачкі мне спагадаюць.
Быццам кажуць яны: "Не сумуй, не тужы,
А каханне шануй, беражы".
Быццам кажуць яны: "Не сумуй, не тужы,
А каханне шануй, беражы".
Клёны, ясені спяць,
Сны шчаслівыя сняць.
Вечар іх атуліў легкакрылы.
Толькі я на бяду
Зноў вачэй не звяду,
Буду думаць, пытать: "Дзе ты, мілы?"
Дзе ты, мілы?
|
|
Рунет о песне « Микулич Надежда » - « Дзе ты мiлы » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Дзе ты мiлы принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Дзе ты мiлы - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Дзе ты мiлы - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|