Текст песни (караоке) Белорусские - Мужанёк памошнiчак |
[Мужанёк]:
Сонейка на небе грэе, прыпякае.
Салавейка ў полi весела спявае.
А я ў лясочку ляжу пад дубочкам.
Жонка мяне лае, дамоў не пускае.
А я ў лясочку ляжу пад дубочкам.
Жонка мяне лае, дамоў не пускае.
[Жонка]:
Я, нiбыта пчолка, дзянёк не прысяду
Ўсюды я паспею, ўсё зраблю да ладу.
Ты ж, гультай, на печы грэеш свае плечы.
Калi не паклiчу, ўсё варон ты лiчаш.
- А я ж табе, жонка, дапамог паснедаць.
У талерках пуста, цi ж табе не ведаць?
З'еў я сала пудзiк, аж вырваўся гузiк.
Покуль еў, змарыўся i спаць павалiўся.
З'еў я сала пудзiк, аж вырваўся гузiк.
Покуль еў, змарыўся i спаць павалiўся.
- Ой ты, мой мiленькi, ад такой падмогi
Толькi застаецца працягнуць мне ногi.
Без мяне, ты чуеш, хутка засумуеш.
Што рабiць ты станеш, як мяне не стане?
- А я ж цябе, жонка, тады пахаваю,
I, напэўна, тыдзень трошкi паўздыхаю.
А пасля знайду я сабе маладую,
каб мяне кахала, смачна частавала.
А пасля знайду я сабе маладую,
каб мяне кахала, смачна частавала.
|
|
Рунет о песне « Белорусские » - « Мужанёк памошнiчак » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Мужанёк памошнiчак принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Мужанёк памошнiчак - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Мужанёк памошнiчак - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|