Текст песни (караоке) Народные - Падушачка (бел) |
Падушачка, падушачка
Мая пухавая,
Адна ў маці дачушачка,
Дзеўка маладая.
У нядзелю на кірмашы
Шоўку прыкупіла,
Падушачку пухавую
Міламу пашыла.
Сёння прыйдзе мой міленькі-
Вымету падлогі,
Падушачку пухавую
Пасцялю пад ногі.
Мілы кажа: «Калі любіш
Ды шчыра шануеш,
Падушачку пухавую
Ці не падаруеш?"
—Падушачку пухавую
Не магу аддаці:
Прыйду позненька з вячорак—
На чым буду спаці?
Ой, калі ты возьмеш замуж
Гэтаю вясною,
На падушачцы пуховай
Будзем спаць удвое.
На пуховай падушачцы
Мякусенька спаці,
Харошага малойчыка
Люба цалаваці.
Ой, падушачка! Ой, пухавая!
Ой, дзяўчыначка ды я маладая!
|
|
Рунет о песне « Народные » - « Падушачка (бел) » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Падушачка (бел) принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Падушачка (бел) - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Падушачка (бел) - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|