Текст песни (караоке) Народные - Сядай сядай каханне маёyo (XG бел) |
Сядай, сядай, каханне маё,
Ніц не паможа плаканне тваё.
Ні плаканне, ні тужэнне
Пара коней заложана,
Час выязджаць!
Табе час, а мне не пара
Яшчэ свайму татку не дзякавала.
Дзякую табе, мой татка,
Што я ела хлеб, аладку,
Цяпер не буду.
Табе час, а мне не пара,
Яшчэ сваёй матцы не дзякавала.
Дзякуй табе, мая матка,
Што хадзіла ў цябе гладка,
Цяпер не буду.
Табе час, а мне не пара
Яшчэ сваёй сестры не дзякавала.
Дзякую табе, сястрыца,
З табой добра весяліцца
Цяпер не буду.
Табе час, а мне не пара
Яшчэ свайму братку не дзякавала.
Дзякуй табе, родны браце,
Што я жыла ў тваёй хаце,
Цяпер не буду.
Сядай, сядай, каханне маё,
Ніц не паможа плаканне тваё.
Дзякуй, дзякуй, татку, маці,
Дзякуй, сястра, дзякуй, браце,
Час выязджаць!
|
|
Рунет о песне « Народные » - « Сядай сядай каханне маёyo (XG бел) » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Сядай сядай каханне маёyo (XG бел) принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Сядай сядай каханне маёyo (XG бел) - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Сядай сядай каханне маёyo (XG бел) - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|