Текст песни (караоке) Народные - Камары гудуць (XG бел) |
Камары гудуць, мне спаць не даюць;
Ой, пайду я ў каморачку
Ды прылажу галовачку,
То я там прызасну.
Свякроўка ідзе, як змейка гудзе:
--Санлівая, драмлівая,
Заспаная, няўдалая,
Сыновая мая.
Камары гудуць, мне спаць не даюць;
Ой, пайду я ў каморачку
Ды прылажу галовачку,
То я там прызасну.
А свёкарка йдзе, як ветрык, гудзе:
--Не санліва, не драмліва,
Не заспана, а удала
Сыновая мая.
Камары гудуць, мне спаць не даюць;
Ой, пайду я ў каморачку
Ды прылажу галовачку,
То я там прызасну.
Міленькі ідзе, як голуб, гудзе,
Міленькі ідзе, як голуб, гудзе:
--Калі будзе здароўіца,
Ўся работа паробіцца,
Ідзі ляж прызасні,
Ляж прызасні,
Ляж прызасні.
|
|
Рунет о песне « Народные » - « Камары гудуць (XG бел) » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Камары гудуць (XG бел) принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Камары гудуць (XG бел) - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Камары гудуць (XG бел) - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|