Текст песни (караоке) Белорусские - Беларуская песня (XG Дзе мой край) |
Дзе мой край, там дзе вечную песню пяе Белавежжа
Там дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў.
Дзе на ўзвышшах Наваграцкіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Дзе мой край, там дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіной нібы карабель.
Там дзе сэрца маё з першым крокам як молат заб’ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Беларуская песня гучыць беларуская песня ў нябёсы ляціць
Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля.
Беларуская песня гучыць беларуская песня ў нябёсы ляціць
Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля.
Дзе мой край, там дзе людзі ніколі не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме.
Дзе асілкі хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны як скалы, ударыш і зломіцца меч.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі
Там спрадвеку гучыць мая мова булатны клінок.
Тая гордая мова якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Беларуская песня гучыць беларуская песня ў нябёсы ляціць
Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля.
Беларуская песня гучыць беларуская песня ў нябёсы ляціць
Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля.
Беларуская песня гучыць беларуская песня ў нябёсы ляціць
Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля.
Беларуская песня гучыць беларуская песня ў нябёсы ляціць
Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля.
|
|
Рунет о песне « Белорусские » - « Беларуская песня (XG Дзе мой край) » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Беларуская песня (XG Дзе мой край) принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Беларуская песня (XG Дзе мой край) - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Беларуская песня (XG Дзе мой край) - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|