Текст песни (караоке) Песняры - Добры вечар дзяўчыначка (бел) |
- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?
- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?
- Я жыву ля рэчанькі, ля вады,
Збудаваўшы хатачку з лебяды.
- Я жыву ля рэчанькі, ля вады,
Збудаваўшы хатачку з лебяды.
Я пастаўлю коніка ля варот,
А сам да дзяўчыначкі на парог.
- Адчыні, дзяўчыначка, адчыні,
Сама сабе крыўданькі не чыні.
- Я ж цябе не буду дзверы адчыняць,
Бо ты будзеш целу ночку начаваць.
- Я ж цябе не буду дзверы адчыняць,
Бо ты будзеш целу ночку начаваць.
- Ой не буду, дзеванька, не буду!
Як узыйдзе месячык - паеду!
- Ой не буду, дзеванька, не буду!
Як узыйдзе месячык - паеду!
Як узышоў месячык і зара:
- Бывай, бывай дзеванька здарава.
Я пастаўлю коніка на таку:
- Чакай, чакай дзеванька да року.
- Хіба ж у мяне розуму замала
Каб я цябе да року чакала?
- Хіба ж у мяне розуму замала
Каб я цябе да року чакала?
Ла-ла-лай-ла-ла-лай-ла-ла
Ла-ла-ла-лай-ла-ла-лай-ла-ла
Ла-ла-лай-ла-ла-лай-ла-ла
Ла-ла-ла-лай-ла-ла-лай-ла-ла
- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?
- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?
|
|
Рунет о песне « Песняры » - « Добры вечар дзяўчыначка (бел) » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Добры вечар дзяўчыначка (бел) принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Добры вечар дзяўчыначка (бел) - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Добры вечар дзяўчыначка (бел) - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|