Текст песни (караоке) Детские - Матi (бел) |
Душы тваёй красу,
Матуля дарагая,
Я па жыцці нясу,
Яе аберагаю.
Дзе б ні прыйшлося быць
Пад ясным Шляхам Млечным,
Ніколі не забыць
Мне слоў тваіх сардэчных.
Ніколі не забыць
Мне слоў тваіх сардэчных.
Голас твой рэхам гучыць,
Сэрца тваё не маўчыць;
Словы, такія лагодныя,
Чую і ўдалечы я,
Грэе усмешка твая,
Мама, матулечка родная.
Нясу твой вобраз я
Дарогаю зямною;
Са мной любоў твая
I дабрата са мною.
За новаю вярстой —
Удача ці няўдача —
Любові я тваёй
I дабраты не страчу.
Любові я тваёй
I дабраты не страчу.
Голас твой рэхам гучыць,
Сэрца тваё не маўчыць;
Словы, такія лагодныя,
Чую і ўдалечы я,
Грэе усмешка твая,
Мама, матулечка родная.
Не заўважаў я сам,
Матулька дарагая:
Душы тваёй краса
Мяне аберагае.
На сцежках на усіх
Жыве са мною вечна
Святло вачэй тваіх
I слоў тваіх сардэчных.
Святло вачэй тваіх
I слоў тваіх сардэчных.
Голас твой рэхам гучыць,
Сэрца тваё не маўчыць;
Словы, такія лагодныя,
Чую і ўдалечы я,
Грэе усмешка твая,
Мама, матулечка родная.
Мама, матулечка родная.
|
|
Рунет о песне « Детские » - « Матi (бел) » |
| |
Авторские права © |
Права на песню Матi (бел) принадлежат авторам музыки и текста.
неизвестный автор - автор,не установленный на момент создания караоке файла
если Вы знаете авторов песни Матi (бел) - напишите через форму обратной связи
если Вы автор или правообладатель песни Матi (бел) - свяжитесь с нами. Ваши требования будут выполнены
| |
|